Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.12.2015
Выпуск 35. Ровары

 

Якія бываюць тыпы ровараў? Дзе ў сталіцы можна бясплатна адрамантаваць свой ровар, а для тых, хто не ўмее, навучыцца на ім катацца?

Чаму амерыканец, які стала жыве ў Беларусі, агітуе за ровары? Пра ўсё гэта ды яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з гасцямі перадачы «Мова Нанова» Паўлам Гарбуновым, Уладзем Аляхновічам і Кірылам Кудраўцом, сябрамі «Менскага роварнага таварыства».

Ровар = веласіпед
Раварыст, раварыстка = веласіпедыст, веласіпедыстка
Ездзіць/катацца/гойсаць на ровары
Пакатушкі, пакатайкі (слэнг) – катанне на ровары
Зваліцца/грымнуцца з ровара
Абслугоўванне – рус. обслуживание
Вольны (свабодны) ход
Мацаваць – рус. крепить
Роварная дарожка
Ходнік = тратуар
Прае́зная частка
Нізкі бардзюр
Правілы дарожнага руху
Скрыжаванне – рус. перекресток
Мінакі = пешаходы
Тыпы ровараў: дарожны (кросавы), турыстычны, гарадскі, горны, складаны (рус. складной), хуткасны (гонкавы), электрычны, грузавы, двайны (тандэм) і г.д.

Часткі ровара: кола (рус. колесо), вобад (абруч), спіцы (спічакі), утулка (ступіца, калодзіца), шына (апона, пакрышка), камера (трубка), ніпель (накрутка), вентыль, заціск (эксцэнтрык), вілка, рама, стырно (руль), стырно-матыль (руль-матыль), стырно-баран, рогі, вынас стырна, сядло (сядзёлак), падсядловы палец, падножка (падпорка), ланцуг (рус. цепь), педаль (понаж), шасцярня (зорачка), касета, пярэдні і задні пераключальнікі перадач, тормаз (гальмач), трос (цяг), болт (ніт), гайка (шрубка), падшыпнік.

Аксесуары: ліхтар (рус. фонарь), званок (званочак), люстэрка задняга агляду (рус. зеркало заднего вида), кошык, катафот (адбліскач, святлоадбівальнік, флікер), шчыток (балотнік), пляшка (бутэлька, бідонік), пляшкатрымальнік (рус. бутылкодержатель), роварная аптэчка (велааптэчка), велакампутар (роварны камп’ютар), дзіцячае сядло (крэсла), роварны рукзак (саква), торба на стырно, падсядловая торбачка (сумка), роварны замок (ланцужковы замок), замок- падкова, роварны чахол, багажнік, шлем (шалом)

Інструменты: шру́бавы (гайкавы) ключ, помпа (насос), адкрутка
Прапароць кола
Накатаць (напампаваць) кола – рус. накачать колесо
Роварны прычэп

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат