Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.01.2016
Выпуск 39. Рэстаўрацыя

 

Старадаўні, старасвецкі, старажытны – ці з’яўляюцца гэтыя словы сінонімамі ў дачыненні да архітэктурных помнікаў? Калі пры апісанні стану будынка кажуць “друзлы”, а калі – “спарахнелы”? Якія меры мусіць прымаць архітэктар-рэстаўратар для захавання аб’ектаў культурнай спадчыны? На якім узроўні сёння знаходзіцца рэстаўрацыйная справа ў Беларусі?

Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцам Алесі Літвіноўскай ды Глебу Лабадзенку дапаможа распавесці архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік, госць перадачы “Мова Нанова”.

Архітэктурная спадчына (рус. наследие): помнікі, групы будынкаў/ ансамблі, мясціны або культурныя краявіды/ ландшафты.

Культурныя даброты/ каштоўнасці (рус. ценности) – унікальныя гісторыка-культурныя аб’екты, прадметы, пабудовы, тэрыторыі.

Культурнае/ рукатворнае/ штучнае асяроддзе (рус. среда).

Прыроднае асяроддзе/ наваколле /акружэнне/ атачэнне.

Гарадская структура/ тканка/ сетка/ тэкстура/ фактура тэрміны ўрбаністыкі, якія апісваюць сістэму забудовы горада (вуліцы, забудаваныя і адкрытыя плошчы і г.д.)

Старажытнае ядро, старое места, стары горад – гістарычны цэнтр горада.

Старадаўні, старасвецкі, старажытны рус.древний

Стан (рус. состояние) архітэктурнага аб’екта

Занядбаны/ заняпалы – закінуты чалавекам, пакінуты без дагляду.

Карыстаны/ выкарыстаны/ скарыстаны; ужыты/ ужываны/ спажыты/ спажываны – рус. использованный.

Спрацаваны – рус. изношенный.

Пагоршаны, сапсаваны/ папсаваны/ пашкоджаны – рус. испорченный, непригодный для использования.

Разбураны/ зруйнаваны (рус. разрушенный)/ знішчаны (рус. уничтоженный), знесены.

Напаўразбураны (рус. полуразрушенный): друзлы (пра мур), спарахнелы (пра зруб), пахілы.

Культурная вартасць (рус. ценность, значимость) аб’ектаў спадчыны: мастацкая, тэхнічная, вартасць ідэнтычнасці.

Сацыяльна-эканамічная вартасць: эканамічная, функцыянальная, адукацыйная, пазнавальная, палітычная.

Сапраўднасць = аўтэнтычнасць.

Кансервацыя помніка – дзеянні, накіраваныя на доўгатэрміновае захаванне аб’екта.

Інвентарызацыя – выяўленне, улік, наданне статусу помніку.

Ахова/ абарона – рус. защита.

Рэстаўрацыя – комплекс мераў па ўмацаванні і аднаўленні разбураных ці пашкоджаных помнікаў для выяўлення іх гістарычнай і мастацкай вартасці і ўключэння ў сучаснае жыццё.

Анастылёз (-іс) – аднаўленне будынка з аўтэнтычных элементаў, якія былі разбураныя, напрыклад, у выніку стыхійнага бедства.

Догляд/ утрыманне (рус. содержание), бягучы рамонт.

Гістарычная рэканструкцыя/ адбудова/ аднаўленне узнаўленне знешняга выгляду і канструкцыі аб’екта, заснаванае на захаваных фрагментах і наяўнай гістарычнай інфармацыі пра яго.

Мадэрнізацыя – аднаўленне аб’екта, прывядзенне яго ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі і ўмовамі.

Інтэграванае захаванне (комплексная рэгенерацыя) гарадскіх абшараў (абшар – рус. простор): рэутылізацыя (паўторнае выкарыстанне), валярызацыя (падвышэнне вартасці), рэвіталізацыя (ажыўленне), рэабілітацыя (аздараўленне).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат