Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.03.2016
Выпуск 48. Псіхалогія

 

Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з сямейным псіхолагам Святланай Дзядовай пра гештальт-тэрапію, НЛП і ролю псіхолага ў беларускай сістэме адукацыі.

Чым адрозніваецца дзейнасць псіхолага ад працы псіхатэрапеўта, псіхіятра, псіханеўролага? Калі можа спатрэбіцца псіхалагічная дапамога ўсёй сям’і? Што такое псіхадрама? Глядзіце ў відэа.

Тэматычны слоўнік

Псіхалогія  «навука аб паводзінах і разумовых працэсах» (Дэвід Маерс).
Псіхолаг – спецыяліст, які працуе са здаровымі людзьмі.
Псіхатэрапеўт, псіханеўролаг, псіхіятр – дактары-спецыялісты, якія працуюць з хворымі.
Паводзіны – рас. поведение.
Разуменне – рас. понимание.
Цяжкі падлетак – рас. трудный подросток.
Дапамога – рас. помощь.
Памежны стан – рас. пограничное состояние.
Стаўленне – рас. отношение.
Стасункі, дачыненні, адносіны, зносіны – рас. отношения.
Галіна́ – рас. область.
Адгалінаванне – рас. ответвление.
Сферы дзейнасці псіхолага: навука, адукацыя (рас. образование), прамысловасць (рас. промышленность), бізнес, медыцына, прыватная (рас. частная) практыка.
Практычны псіхолаг у сістэме адукацыі: дашкольная адукацыя, школьная адукацыя, установы (рас. учреждения) сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, спецыяльныя ўстановы.
Вочная і завочная форма аказання псіхалагічнай дапамогі (рас. помощи).
Канфідэнцыйнасць = канфідэнцыяльнасць.
Віды псіхалагічнай дапамогі: псіхалагічнае кансультаванне, псіхалагічная карэкцыя, псіхалагічная прафілактыка, псіхалагічная асвета (рас. просвещение), псіхалагічная дыягностыка.
Формы псіхалагічнай дапамогі: групавая, сямейная, індывідуальная.
Адчуванне – рас. ощущение.
Успрыманне – рас. восприятие.
Увага – рас. внимание.
Мы́сленне – рас. мышление.
Уяўленне – рас. представление.
Маўленне – рас. речь.
Асоба – рас. личность.
Здольнасці – рас. способности.
Упэўненасць – рас. уверенность.
Эмоцыі: цікавасць (рас. интерес), радасць, здзіўленне (рус. удивление), пакуты (рус. мучения), гнеў, агіда (рус. отвращение), пагарда (рас. презрение), страх, сорам (рус. стыд), віна.
Самагубства (рас. самоубийство), скончыць жыццё самагубствам.
Сфера зносін – рас. сфера отношений.
Сужэнцы – рас. супруги.
НЛП — нейра-лінгвістычнае праграмаванне.
Паводзінная (рас. поведенческая) тэрапія.
Групы сустрэч (рас. встреч)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат