Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.02.2016
Выпуск 40. Паляванне

 

Чаму на гербе Горадні выяўлены апякун паляўнічых? Ці можна лічыць паляванне забойствам? Якія правілы палявання прынятыя ў Беларусі? Хто такі сегалетак? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з Аляксеем Пятровічам – паляўнічым з Астраўца.

Паляванне – пошук і пераслед дзікіх звяроў і птушак з мэтаю іх здабычы, дзеля футра, дзічыны і г. д. У сярэднявеччы вылучалі ло́вы – паляванне без кідальнай зброі.
Паляўнічы – той, хто займаецца паляваннем.
Сегалетак – маладняк рыбы або звера гэтага года.
Браканьерства – незаконныя дзеянні па здабычы ці знішчэнні дзікіх жывёлаў, вырубцы лесу з парушэннем устаноўленых забаронаў. Да браканьерства адносяцца: паляванне ў забароненых месцах ці забароненымі прыладамі, паляванне ў забароненую пару года ці без спецыяльнага дазволу; паляванне на жывелаў, занесеных у Чырвоную кнігу; перавышэнне нормаў адстрэлу, разбурэнне гнёздаў, нораў і інш.
Пастка – прыстасаванне для лоўлі каго-небудзь ці чаго-небудзь.
Зброя – рас. «оружие».
Ружжо/стрэльба – ручная агнястрэльная зброя з доўгім, не наразным, у адрозненне ад вінтоўкі, ствалом.
Двухстволка/ дубальтоўка – паляўнічая стрэльба з двума стваламі.
Руля – ствол стрэльбы.
Куля – рас. «пуля».
Шрот – рас. «дробь»
Патрон – гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам.
Патроннік – задняя частка канала ствала ў агнястрэльнай зброі, куды ўкладваюць патрон.
Патранташ – прыстасаванне для нашэння патронаў з асобнымі ячэйкамі для кожнага з іх. Першапачаткова быў часткай ваеннай амуніцыі, выкарыстоўваўся да з’яўлення патронных торбаў для крамных вінтовак. У наш час выкарыстоўваецца, галоўным чынам, як прадмет паляўнічага рыштунку.
Рыштунак – рас. «снаряжение»
Шомпал – спецыяльны стрыжань, прызначаны для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі.
Загоншчык – удзельнік аблавы, які разам з іншымі гоніць звера на паляўнічых.
Аклад – тэрыторыя, на якой ажыццяўляецца загон.
Нумар, стаць на нумар. На калектыўным паляванні месца стралка пазначаецца адмысловым знакам, «нумарам». Пры ўтыканні ў зямлю нумарнога калка шляхам нахілення яго налева ці направа паказваецца кірунак перасоўвання паляўнічых пасля заканчэння загону па спецыяльным сігнале кіраўніка палявання.
Трафей – здабыча.
Чучала = пудзіла.
Таксідэрмія – спосаб вырабу пудзілаў жывёлаў, асновай пры якім з’яўляецца шкура жывёлы, што нацягваецца на нейкую аснову і набіваецца напаўняльнікам.
Ганчак (гончы) – паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.
Святы Губэрт – святы, заступнік палявання і жывёлаў, асабліва сабак.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат