Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.04.2016
Выпуск 53. Народныя танцы

 

Якія нагоды для танцаў знаходзілі нашыя продкі? Ці існаваў адмысловы танцавальны этыкет? Што такое трохкрок, спружынны крок, кульгаючы крок, галубец? Чым адрозніваліся старадаўнія танцы ад асіміляваных?

Колькі варыянтаў лявоніхі вядома беларусам? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з кіраўніцай танцавальнай студыі гурта «Guda» ды выкладчыцай школы традыцыйнага мастацтва Аленай Каліноўскай.

Скокі = танцы, скакаць / плясаць / танчыць / танцаваць.

Беларускія народныя танцы, традыцыйныя танцы, побытавыя / бытавыя танцы.

Выкананне (рус. исполнение).

Штрофы / калены – танцавальныя фігуры.

Шматфігурныя танцы: кадрыля / кадрыль, полька.

Карагод (рус. хоровод), гульнёвы карагод, танцавальны карагод, танок, крывы танок.

Танцы парныя, гуртавыя / групавыя: парна-гуртавыя, сольна-гуртавыя з прыпеўкамі.

Старадаўнія танцы: лявоніха, мяцеліца, жабка, казёл, Мікіта́, таўкачыкі.

Асіміляваныя танцы: гапак, кракавяк, ойра, субота, яблычка.

Гарадскія побытавыя танцы: карапет, ночка, субота, каханачка, какетка.

Імправізаваныя танцы: полька, барыня, казачок.

Складнік = кампанент.

Паставы / пазіцыі рук: вольна апушчаныя («з паветрам пад пахамі»), злучаныя (рус. соединенные) унізе, узнятыя ўгору / уверх, злучаныя ў вальсавай паставе, злучаныя накрыж / скрыжаваныя, злучаныя далонямі (рус. ладонями), «у замок», павароты / вярчэнні пад рукамі.

Плясканне ў далоні / лясканне ў ладкі, па грудзях, па корпусе, па клубах (верхняя частка сцягна), па халявах (рус. голенищах).
Крокі (рус. шаги): на ўсю ступню, на нізкіх паўпальцах, спружынны крок, кульгаючы крок (прыпадаючы на адну нагу), крок-бег, бег трушком (рус. трусцой), трохкрок.

Рухі ног: прытуп, падскок, пераскок, саскок, пры́сядкі («мячык», «паўзунок», «гусачок» і інш.), выбіванне (дробы ці драбушкі), «калупалачка», «галубец» і інш.

Прасторавы малюнак (рус. пространственный рисунок): кола / круг / кальцо, «качан», «ручаёк», «зорачка», «кошык», «нітачка-іголачка», «ланцужок» і інш.

Нагода (рус. повод) для танцаў: фэст, кірмаш (рус. ярмарка), ігрышча, бяседа / застолле, гулянка, вячоркі / вечаровыя пасядзелкі, попрадкі, наначкі́ (пасля талакі), вечарынка.

Абутак (рус. обувь) і яго часткі: туфлі скураныя (рус. кожаные), чаравікі / чаравічкі / боцікі (рус. ботинки, ботиночки), боты (рус. сапоги), падэшва (рус. подошва), абцас (рус. каблук), халява.

Музы́ка = музыкант.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат