Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.12.2015
Выпуск 37. Народны строй

 

Што такое кабат, рабак і пасталы? Як называлі ваўняную спадніцу ў клетку ці палоску? Якой даўжыні звычайна была намітка? Калі жанчыны маглі надзяваць два паясы адначасова? Што азначаў пояс мужчыны, завязаны на правы ці на левы бок? Ці варта ў сучасным адзенні выкарыстоўваць элементы старажытнага народнага арнаменту? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцам Алесі Літвіноўскай ды Глебу Лабадзенку дапаможа распавесці госця перадачы «Мова Нанова», сябра рады «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства» Наста Глушко.

Убор = адзенне, вопратка, апратка, касцюм, убранне, строй
Святочны строй – рус. праздничный наряд
Апрануцца = адзець, надзець, убрацца, прыбрацца; ускласці на сябе, накласці на сябе (нар.)
Часткі строя (жаночы строй)
Кашуля = сарочка, рубаха
Спадніца: андарак (ваўняная ў палоску або клетку); летнік (лёгкая летняя спадніца); рабак, бяляк, набойка (у залежнасці ад расфарбоўкі тканіны)
Фарту́х
Пояс = паяс, пас, пасак
Гарсэт = кабат, шнуроўка, каптанчык, нагруднік, станік, безрукаўка
Верхняе адзенне:
Світа = світка, латуха, сярмяга
Сачык (кароткая, як пінжак)
Кажух
Рукавіцы
Абхінанка = хуста, велька хуста (вялікі платок)
Галаўныя ўборы:
Намітка = намётка, намёт, плат
Хустка – рус. косынка
Чапец = каптур
Вянок
Абутак:
Пасталы (са скуры) = паршні, хадакі
Чаравікі – рус. башмаки, башмачки
Боты
Лапці
Чуні (плеценыя з вяровак)
Валёнкі
Пад абутак: анучы, панчохі (рус. чулки), шкарпэткі (рус. носки)
Упрыгожанні, аксесуары:
Па́церкірус. бусы
Кара́лірус. ожерелье
Завушніцы – рус. серьги
Пярсцёнак – рус. кольцо, перстень
Стужка (рус. лента) = уплёт, каснік
Мужчынскі строй
Кашуля = сарочка, рубаха, касаваротка
Нагавіцы = штаны, парты, порткі
Пояс
Камізэлька = безрукаўка
Верхняе адзенне:
Світа = світка, сярмяга
Курта = сярмяжка (кароткая світа, пінжак)
Бурнос = бурнус (кшталт плашча)
Кажух
Рукавіцы
Дзяга = папруга, рэмень
Аксесуары, упрыгожанні:
Шабета – торба, якую носяць на поясе
Каліта – грашовая торбачка
Шыйная хуста
Галаўныя ўборы:
Шапка: аблавуха (шапка-вушанка), кучма (мехавая шапка), магерка (валяная шапка)
Картуз – няформенная фуражка
Капялюш – рус. шляпа
Брыль – саламяны або валяны капялюш
Абутак
Пасталы = хадакі, паршні (скураны абутак)
Боты
Лапці

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат