Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.10.2015
Выпуск 26. Матацыклы

 

Як выглядаў першы беларускі матацыкл? Чым адрозніваецца мотаролер ад мотаровара? З якіх частак складаецца матацыкл? Што такое стырно і апона? Пра гэта ды іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – знаўцам і калекцыянерам рэтратэхнікі Васілём Цярэшкам.

Матацыкл – вымаўляецца [матацыкал]

Матацыклет – лёгкі матацыкл

Ровар = веласіпед

Мотаролер = скутар

Мотаровар/мотавеласіпед, мапед (па-заходнебеларуску – матарувка)

Вытворчасць рус. производство

Стварэнне рус. создание

Вынаходніцтва рус. изобретение

Серыйная мадэль

СТА станцыя тэхнічнага абслугоўвання

Меры бяспекі – рус. меры безопасности

Бяспечная хуткасць – рус. безопасная скорость

Хуткасны рэжым

Рух – рус. движение

ПДР – Правілы дарожнага руху

Кірунак, напрамак руху

Сустрэчны рух

Парушальнік – рус. нарушитель

Інструменты для рамонту і абслугоўвання матацыкла

Абцугі, пласкагубцы

Малаток

Адвёртка (разм. адкрутка, шрубоўка)

Ціскі

Гайкавыя ключы (развадныя)

 Часткі матацыкла

Кола – рус. колесо

Вось – рус. ось

Апона = пакрышка

Камера

Фара

Лямпачка

Ключ запальвання – рус. ключ зажигания

Шкло

Стырно = руль

Бензабак

Паліва – рус. топливо

Пярэдняя вілка (вілачка)

Спружына – рус. пружина

Рухавік – рус. двигатель

Свяча

Дрот = провад

Глушыльнік (разм. глушак)

Карбюратар

Скрыня бегаў = каробка перадач

Ланцуг – рус. цепь

Зорачка – рус. звездочка

Счапленне = сцепление

Сядзёлак = сядло

Багажнік (разм. рэчавік)

Нумар

Шчыткі

Тыльны (задні) ліхтар – рус. задний фонарь

Шруб – рус. винт

Вопратка матацыкліста

Шалом = шлем

Акуляры – рус. очки

Скураная куртка – рус. кожаная куртка

Краги = пальчаткі

Скураныя нагавіцы (штаны)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат