Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.12.2015
Выпуск 38. Каляды

 

Адкуль паходзяць назвы Ражджаство, Раство, Каляды? Што такое «Яшчар» і «Жаніцьба Цярэшкі»? Хто такія валачобнікі? Як называліся ўдзельнікі каляднага гурта? Колькі страваў было прынята ставіць на калядны стол? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць разам з лідарам гурта «Вурай», стваральнікам праекта «Спеўны сход» Сержуком Доўгушавым.

Каляды, Коляды, Калядкі, Каляда (ад лацінскага календы – першы дзень кожнага месяца) – назва цыкла святаў, якія пачынаюцца з 24 снежня.

Божае Нараджэнне, Нараджэнне Хрыстова, Нараджэнне Гасподняе, Раство, Ражджаство, Ражство, Ражаство, Каляда і г.д. – каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць свята 25 снежня паводле новага стылю, а праваслаўныя – 7 студзеня паводле старога стылю.

Этапы Калядаў: 1. Каляда, Святы Вечар, Раство (Хрыстова)Першая (Посная) Куцця́; 2. Шчодры Вечар (Шчадрэ́ц), Васілле (Святы Васілля), Новы Год – Багатая Куцця;  3. Вадохрышча, Тры каралі (у каталікоў) – Трэцяя (Посная) Куцця; 4. Провады Калядаў.

Куцця́: 1) вечар напярэдадні трох вялікіх святаў: Каляды, Васілля, Вадохрышча; 2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары; 3) абрадавая страва, каша з ячных крупаў (рус. ячменная крупа).

Абрадавыя стравы (рус. блюда) на Куццю (12 страваў або іншая цотная колькасць): куцця, кісель, квас, узвар з сушанай садавіны, селядзец, юшка (рус. уха), поліўка (рус. похлебка), клёцкі, бліны, капуста, арэхі, печыва (рус. печенье).

Стравы на Багатую Куццю: куцця са скваркамі, кілбасы, мяса (смажанае, варанае, печанае), вяндліна (рус. ветчина).

Калядныя гульні моладзі: «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар», «Пячы Ката» і інш.

Варажба́ – дзеянні моладзі (і часам гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.

Калядава́нне – абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня). Калядаваць, каляднікі (калядоўшчыкі, калядоўнікі).

Калядкі – калядныя песні.

Шчадрава́нне – абыход напярэдадні Новага Года (у праваслаўным календары 14 студзеня). Шчадраваць, шчадроўшчыкі (шчадроўнікі, шчадрэ́чнікі).

Шчадроўкішчадроўскія песні.

Удзельнікі каляднага гурта: Дзед (Зорканоша – той, хто нясе Калядную Зорку), Каза, Мядзведзь, Жораў ці Бусел (рус. журавль, аист), Конь, Цыган і Цыганка, Механоша, Анёлы (рус. ангелы) і інш.

Пераапрананнерус. переодевание.

Пажаданні, зычэнні (рус. пожелания), віншаванні (рус. поздравления) – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанне.

Батлейка – лялечнае (рус. кукольное) прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат