Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.12.2015
Выпуск 34. Гульня “Што? Дзе? Калі?”

Што значыць «пажартаваў, як аўтар»? Якія пытанні ў знаўцаў атрымалі назву «свечка» і «труна»? Каго завуць камандным дурнем і што ён для гэтага робіць? Хто з беларускіх гульцоў «Што? Дзе? Калі?» заваяваў «Крышталёвую саву» ў замежжы?

Пра гэта і яшчэ шмат пра што вы даведаецеся ад вядоўцаў «Мова Нанова» Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі, а таксама госця перадачы Паўла Свярдлова, уладальніка «Крышталёвай савы».

Гульня – рус. игра, гулец – рус. игрок
Знаўца – рус. знаток
Вядоўца = вядучы
Пытанне – рус. вопрос
Аўтар пытання
Форма пытання – тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба назву рамана, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За «форму» звычайна адказвае пэўны гулец. Пра яго кажуць: «Трымае форму».
«Узяць» пытанне – даць дакладны адказ
Дуаль – калі на пытанне ёсць два роўнаўзначныя адказы.
Хвіліна абмеркавання – рус. минута обсуждения
Мазгавы штурм
Бліц – тры пытанні па 20 секунд на абмеркаванне кожнага.
Круціць (курыць) пытанне – абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.
Свечка – пытанне, якое ўжо недзе задавалі.
Труна/ дамавіна (рус. гроб) – вельмі складанае пытанне, на якое ніхто ў залі не адказаў.
«Задушыць» (версію, адказ, каго-небудзь) – калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.
«Пажартуй, як аўтар» – калі ад знаўцаў патрабуецца здагадацца, што менавіта аўтару пытання падалося цікавым. Часам гэта зусім не цікава.
Час – слова, якое азначае, што пытанне скончанае і пачынаецца хвіліна абмеркавання.
Дзесяць секунд – апошняя частка хвіліны абмеркавання. За гэты час капітан каманды мусіць вызначыцца з адказам. У тэлевізійным ШДК адзначаецца гукавым сігналам, у спартовым вядоўца кажа: «Дзесяць секунд!».
Шэсцьдзясят першая секунда – калі каманда прыдумала дакладны адказ адразу пасля таго, як здала паперку з іншым адказам.
Дакладны (слушны) адказ – рус. точный ответ
Залічыць адказ – рус. засчитать ответ
Ластаўка (рус. ласточка) – дзяўчына, якая «лётае» паміж шэрагамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.
Крыніца інфармацыі – рус. источник информации
Асабісты досвед аўтара (АДА) – калі аўтар пытання грунтуецца не на агульнадасяжных крыніцах, а на сваіх субектыўных назіраннях. Знаўцы такое не вельмі паважаюць. (Гл. «Пажартуй, як аўтар»)
Апеляцыя
Версія
Капітан каманды
Генератар ідэяў – роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Яго задача – выбудаваць канцэпцыю абмеркавання на падставе інфармацыі, што ўтрымліваецца ў пытанні.
Камандны дурань – роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.
Каментар – тлумачэнне да правільнага адказу. Пасля яго палова знаўцаў пляскае сябе па лобе: «Ааааааа!» – а палова па-ранейшаму не разумее, пра што ўвогуле вялося.
Тэлеглядач – рус. телезритель
«Крышталёвая сава» (рус. хрустальная сова) – галоўны прыз у гульні «Што? Дзе? Калі?», сімвал мудрасці
Тэлехатка – месца, дзе адбываюцца здымкі маскоўскай праграмы «Што? Дзе? Калі?».
Сінхрон – турнір па спартовым «Што? Дзе? Калі?», які адначасова гуляецца ў некалькіх месцах (гарадах, краінах) па адных і тых жа пытаннях.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат