Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.11.2015
Выпуск 30. Грошы

 

Што такое барацінка і колькі яна каштуе сёння? Чым адрозніваецца аверс ад рэверса? Дзе ў Беларусі білі грошы? Госць праграмы «Мова нанова» — нумізмат Зміцер Гулецкі.

Грошы  спецыфічны тавар (рэч), які з’яўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў.

Манеты і папяровыя грошы, грашовыя адзінкі.

Дробныя манеты, драбяза (рас. мелочь).

Банкнота/ банкнот, купюра.

Нумізматыка вывуэнне і калекцыянаванне манет.

Баністыка – вывучэнне і калекцыянаванне папяровых грошай.

Грашовыя адзінкі: срэбны пруток (ізрой), пражскі грош, грош, пенязь (абол), шэлег (шэляг), траяк, талер, барацінка, грыўня, рубель.

Аверс галоўны бок манеты (медаля) з выявай кіраўніка дзяржавы, герба, эмблемы, назвы краіны і г.д.

Рэверсадваротны бок манеты (медаля) звычайна з наміналам манеты.

Безнаяўныя грошы, безнаяўны разлік.

Банкамат, здымаць грошы ў банкамаце.

Банкаўская картка.

Разліковы рахунак рас. расчетный счет.

Гатоўка = наяўныя грошы.

Эмісія – выпуск у абыходжанне грашовых знакаў.

Эмітэнт краіна ці юрыдычная асоба, якая выпускае грошы.

Манетны двор (у ВКЛ – мынца).

Біццё манет рас. чеканка.

Пруф  найвышэйшая якасць біцця манет.

Дэнамінацыя  змена намінальнай вартасці грашовых знакаў (“прыбіранне нулёў”).

Пазычацьрас. одолжить.

Мець запазычанасць рас. иметь задолженность.

Міжнародная валюта, абмен валюты (валют).

Долар (разм. даляр), еўра.

Рахаваць рас. считать, подсчитывать.

Пералічваць рас. пересчитывать, переводить деньги.

Разлічвацца – рас. рассчитываться.

Ашчаджаць = эканоміць грошы, ашчадная каса.

Падрабляць рас. подделывать.

Ступені абароны ад падробкі рас. степени защиты от подделки.

Танна (рас. дешево), затанна

Дорага, задорага.

Рэшта– рас. сдача.

Зніжка = скідка.

Цана.

Кошт, вартасць – рас. стоимость.

Каштаваць рас. стоить.

Набываць, купляць, прадаваць.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат