Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.02.2016
Выпуск 43. Экалогія

 

Што такое фрымаркет? Які офіс называюць зялёным? Чаму атамную энергетыку нельга лічыць альтэрнатыўнай? Як простыя людзі могуць паўплываць на экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе, раёне, двары? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з актывісткай экалагічнага руху, сябрам таварыства «Зялёная сетка» Кацярынай Ганчаровай.

Навакольнае асяроддзе – рус. окружающая среда. Спрыяльнае (рус. благоприятное) навакольнае асяроддзе.

Забруджванне/забруджанне – рус. загрязнение.

Захаванне клімату – рус. сохранение климата.

Прадухіленне зменаў (клімату)рус. предотвращение изменений.

Устойлівае развіццё – гарманізацыя працэсаў развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу і грамадства.

Экалагічны: лад жыцця (рус. образ жизни), транспарт, рух (рус. движение), след, менеджмент, турызм, бяспека (рус. безопасность), арганізацыя, сістэма/экасістэма, права/экаправа.

Прыродаахоўны – рус. природозащитный.

Бяспека (рус. безопасность): хімічная, радыяцыйная і інш.

Ашчадны = беражлівы.

Біяразнастайнасць (рус. биоразнообразие) – разнастайнасць жыцця ва ўсіх яго праявах, паказчык складанасці біялагічнай сістэмы.

Прыродныя рэсурсы: узнаўляльныя (рус. возобновляемые), вычарпальныя (рус. невозобновляемые).

Альтэрнатыўная энергетыка – няшкодныя для навакольнага асяроддзя спосабы атрымання і выкарыстання энергіі.

Энергазберагальныя лямпы

Біяпаліва (рус. биотопливо) – паліва з жывёльнай ці расліннай сыравіны або з прамысловых адкідаў.

Адкіды (рус. отходы): прамысловыя (рус. промышленные), сельскагаспадарчыя, хімічныя, радыяцыйныя, біяраскладальныя (рус.  биоразлагающиеся) і інш.

Несанкцыянаваная звалка – рус. несанкционированная свалка.

Смецце, смеціць – рус. мусор, мусорить. Сартаванне смецця.

Перапрацоўка – рус. переработка.

Гарадское асяроддзе – прыродныя і створаныя чалавекам умовы пражывання ў горадзе, якія вызначаюць узровень і якасць жыцядзейнасці яго насельнікаў.

Экаўрбаністыка – дысцыпліна па вывучэнні ўзаемадзеяння гарадскога і прыроднага асяроддзя ў гарадах.

Зялёны офіс/эка-офіс – сістэма мерапрыемстваў па зніжэнні фінансавых выдаткаў на ўтрыманне офіса за кошт ашчаднага  стаўлення да прыродных рэсурсаў.

Зялёная сетка – грамадскае таварыства, якое аб’ядноўвае людзей, неабыкавых да экалагічных праблем.

Экаактывізм, экаактывіст – агульная назва  мерапрыемстваў, учынакаў, дзеянняў удзельнікаў экалагічных арганізацый.

Фрымаркет – безграшовы кірмаш, дзе можна ўзяць

Арганічныя прадукты/біяпрадукты, арганічная гаспадарка (рус. хозяйство) натуральныя, экалагічна чыстыя і бяспечныя  прадукты.

Зялёнае/адказнае спажыванне (рус. потребление), экаспажыўцы – спажывецкі экаактывізм, накіраваны на падтрымку экалагічнасці спажывання.

Экамаркіроўка – знак на прадукцыі, які сведчыць пра яго экалагічнасць.

Глеб Лабадзенка, Алеся Літвінкоўская, «Белсат»

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат