Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.11.2015
Выпуск 32. Дзеткі

 

Як правільна сказаць: даць цукерку дзіцю або дзіцяці? Што значыць “ссаць”? Чым адрозніваюцца прыметнікі сынаў і сыноўскі? Што рабіць, каб выхаваць дзяцей беларускамоўнымі? Ці варта даваць малым рэменя? Пра гэта і пра многія іншыя цікавыя рэчы вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з маці чатырох дзяцей і выкладніцай курсаў “Мова Нанова дзеткам” Аленай Церашковай.

Дзіця́ (дзіцё), дзіцяня́ (дзіцянё), малеча. Няма каго? Дзіцяці, дзіцяня́ці. Даць цукерку каму? Дзіця́ці, дзіцяняці. Апекава́цца кім? Дзі́цем (дзіцё́м), дзіцянём.

Дзіця́тка, даю цукерку дзіця́тку.

Дзеці, дзеткі, дзятва́ (рус. детвора), мале́ча.

Немаўля, грудное дзіця.

Ссаць (малако): ссу, ссеш, ссе, ссём, ссяце́, ссуць. Дзіця яшчэ вельмі маленькае, яшчэ ссе малако.

Карміць грудзьмі (даваць цыцку – гутарковае). Дзіця выпадкова вельмі балюча стукнула маці па грудзях (размоўнае – па цыццы). Нешта сёння малы ўпарціцца і не бярэ цыцку – мусіць, захварэў.

Дзіця́чая літаратура.

Дзіця́чы пакой (у гандлёвым цэнтры).

Дачка́, дочачка, дачушка. Яна мела трох дачок. Колькі гадоў вашай дачцэ́?

Даччы́н адказ вельмі здзівіў маці. Даччына́ любоў была бязмежная.

Сын, сынок, сыночак, сынулька.

Сыне, сы́нку (клічная форма).

Сыно́ўская любоў, але сы́наў (прыналежны прыметнік) заплечнік.

Гадаваць (рус. растить) дзяцей.

Выхоўваць дзяцей. Выхоўваць дзіцёнка неналежным чынам.

Нездавальня́льныя/ нездавальняючыя паводзіны – рус. неудовлетворительное поведение.

Ветлівы (рус. вежливый), ветлівасць. Быць ве́тлівым/ ветлівай з дарослымі.

Прыклад/ узор – рус. пример. Быць прыкладам для дзіцёнка.

Заахвочваць/ падахвочваць – рус. поощрять. Заахвочваць дзіцёнка да навукі.

Выхавальніца/ выхава́целька – рус. воспитательница.

Дзіцячы садок.

Прышчапля́ць – рус. прививать. Прышчапляць дзіцёнку добры густ (рус. хороший вкус), пачуццё адказнасці (рус. чувство ответственности).

Вучань, навучэнец – рус. ученик, учащийся.

Нявы́хаваны – рус. невоспитанный. Дзіцё з першых хвілін паказала сябе як нявыхаванае.

Гурток – рус. кружок.

Гадава́нец – рус. воспитанник. Васіль быў гадаванцам нашага клуба.

Падпарадкоўвацца – рус. подчиняться. Воля не хацела падпарадкоўвацца патрабаванням дарослых.

Прымушаць – рус. заставлять. Алеся трэба было заўсёды прымушаць выконваць хатняе заданне.

Бавіць час = праводзіць час.

Навучаць = вучыць. Навучаць дзіця літарам, лічбам, лічылкам (рус. считалка), хуткамоўкам (рус. скороговорка), вершам.

Чытаць дзіцёнку казкі, адгадваць з ім загадкі, набываць яму размалёўкі (расфарбоўкі).

Даць дзіцяці рэменя.

Гарэза, жэўжык, свавольнік – рус.  озорник, шалун.

Песціць, разбэшчвацьрус. баловать. Аркадзь задужа песціў свайго доўгачаканага сына, і хлопец вырас разбэшчаным неслухам.

Паслухмя́нырус. послушный. З паслухмя́нымі дзецьмі заўсёды лягчэй, чым з неслухамі.

Ушчуваць, папікаць, упікаць, дакарацьрус. укорять. Бацькі перыядычна ўшчувалі дзіця за дрэнныя паводзіны і заклікалі да паслушэнства.

Падлетак (рус. подросток), няпоўнагадовы (рус. несовершеннолетний), маладзён (юнак).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат