Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.04.2016
Выпуск 50. Чалавек і закон

 

Якія беларускія сінонімы ёсць да словаў пракурор, адвакат, кіднэпінг? Як называюць чалавека, супраць якога распачатая крымінальная справа? Што такое прынцып прэзумпцыі невінаватасці? Каму і калі дасылаюць позву? У якіх жыццёвых сітуацыях людзі звяртаюцца да праваабаронцаў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з праваабаронцам Андрэем Палудам.

Закон, норма закона
Артыкул – рус. статья
Заканадаўства – рус. законодательство
Правасуддзе
Прэзумпцыя невінаватасці
Праваахоўная сістэма – рус. правоохранительная система
Праваахоўнік – рус. правоохранитель
Праваабарончая дзейнасць – рус. правозащитная деятельность
Праваабаронца – рус. правозащитник
Праваабарончы кейс = праваабарончы выпадак
Правы чалавека
Злачынства – рус. преступление
Злачынца – рус. преступник
Правапарушэнне – рус. правонарушение
Адміністрацыйнае парушэнне
Крымінальнае злачынства – рус. уголовное преступление
Адміністрацыйны, грамадзянскі, крымінальны кодэкс – рус. административный, гражданский, уголовный кодекс
Рабаванне / рабунак – рус. грабеж
Згвалтаванне – рус. изнасилование
Гвалт – рус. насилие
Збіццё – рус. избиение
Выкраданне чалавека = кіднэпінг
Забойства – рус. убийство
Забойца – рус. убийца
Здзейсніць з асаблівай жорсткасцю – рус. совершить с особой жестокостью
Суд, суддзя, судовая сістэма, судовае паседжанне
Дасудовае разбіральніцтва – рус. досудебное разбирательство
Прыйсці да замірэння / мірнага пагаднення – рус. прийти к мирному соглашению
Прысуд / вырак – рус. приговор
Сведка – рус. свидетель
Абвінавачаны – рус. обвиняемый
Пацярпелы – рус. потерпевший
Следства – рус. следствие
Следчы – рус. следователь
Падследны – рус. подследственный
Падазраваны – рус. подозреваемый
Падсудны – рус. подсудимый
Асуджаны – рус. осужденный
Злачынца – рус. преступник
Абаронца = адвакат
Абвінаваўца = пракурор
Міліцыянт = міліцыянер
Паліцыянт = паліцэйскі
Арышт – рус. арест
Кайданкі – рус. наручники
Гумовы дручок – рус. резиновая палка
Выбіванне паказанняў
Фабрыкаванне справы
Катаванні – рус. пытки
Пенітэнцыярная (турэмная) сістэма
Вязніца = турма
Вязень – рус. заключенный, узник
Астрог – следчы ізалятар
Патрапіць за краты – рус. попасть за решетку
Пазбаўленне волі – рус. лишение свободы
Наглядчык – рус. надзиратель
Позва — рус. повестка
Ісцец
Адказчык – рус. ответчик
Смяротнае пакаранне, смяротная кара / страта – рус. смертная казнь

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат