Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.02.2016
Выпуск 42. Аўтаспын

 

Як правільна стопіць машыну? Без чаго не варта выпраўляцца ў падарожжа? Што такое ўпіска і як яе шукаць? Дзе лепш начаваць і харчавацца ў вандроўцы? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з вольным падарожнікам Аляксандрам Гойшыкам.

Стопіць = спыняць (рас. «останавливать»)

Аўтаспын = аўтастоп – бясплатнае вандраванне на спадарожных машынах.

Аўтаспыншчык = аўтастопер

Вандроўка, вандраванне = падарожжа (рас. «путешествие»).

Вандроўнік = падарожнік

Адлегласць – рас. «расстояние».

Кіроўца – рас. «водитель».

Дальнабой – жаргонная назва кіроўцы грузавога аўтамабіля ці самога грузавога аўтамабіля, які транспартуе грузы ня вялікую адлегласць.

Прыгоды – рас. «приключения».

Дарога, шлях (рас. «путь»), шаша (рас. «шоссе») – шашэйны (рас. «шоссейный»)

Мапа = карта.

Мабільныя аплікацыі = мабільныя дадаткі (рас. «приложения»).

Карысныя інтэрнэт-старонкі – рас. «полезные интернет-страницы».

Размова = гутарка (рас. «беседа», «разговор»).

Дарожная грамата – суправаджальны ліст ад кампетэнтнай арганізацыі, у якім, акрамя маршрута і мэты падарожжа, утрымліваецца просьба аказаць садзеянне падарожніку – трымальніку дадзенай граматы.

Турыстычны рыштунак – рас. «туристическое снаряжение».

Заплечнік = рукзак, пляцак.

Намёт = палатка.

Спальнік – спальны мяшок.

Карымат – турыстычны дыванок.

Аптэчка, лекі (рас. «лекарства»), медыкаменты, пігулкі = таблеткі.

Бяспека – рас. «безопасность».

Харчавацца – рас. «питаться».

Ночыць = начаваць, заночыць = заначаваць, пераночыць = пераначаваць.

Упіска – бясплатнае месца начлегу.

Каучсёрфінг – сусветная арганізацыя ў выглядзе анлайнавага сервісу (www.couchsurfing.com), што яднае людзей, які шукаюць або прапануюць бясплатную «ўпіску».

Гасціннасць – рас. «гостеприимство».

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат