Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.07.2015
Свет Караткевіча

 

Карціна Яўгена Сяцько з’явілася ў год святкавання 80-годдзя аўтара “Каласоў пад сярпом тваім”, “Дзікага палявання караля Стаха” ды іншых знакавых для беларусаў твораў. Пабудавана яна па класічнай біяграфічнай схеме: рэжысёр разам з аўтарам сцэнарыя Уладзімірам Марозам вядуць аповед ад нараджэння будучага пісьменніка да яго заўчаснага сыходу. Перад гледачом паўстаюць краявіды этапных для жыццяпісу Уладзіміра Караткевіча мясцін: куткі роднай Аршаншчыны, муры сабораў і сцены філфака Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, украінская вёска, дзе два гады настаўнічаў, Рагачоў, у якім жыў пасля вяртання на Радзіму, ды сціплы мінскі кабінет… Нягледзячы на, здавалася б, вялікую насычанасць візуальнага шэрагу, функцыя асноўнага расказчыка аддадзена рэжысёрам закадраваму тэксту. Маналагічны аповед “пад карцінку” колькі разоў перарываецца інтэрв’ю з экспертамі, якія надаюць вобразу Караткевіча ў стужцы Яўгена Сяцько пэўную афарбоўку. Прысутнічае ў фільме і хроніка ў выглядзе фотаздымкаў ды фрагмента тэлевізійнага запісу святкавання юбілею пісьменніка ў 1980 годзе.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат