Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.06.2015
Судовы выканаўца

 

Краіна: Польшча
Рэжысёр: Фелікс Фальк
У ралях: Анджэй Хыра, Малгажата Кажухоўска, Кінга Прайс, Гжэгаж Войдан, Ян Фрыч
Працягласць: 01:33:06

 

Пра фільм: Малады амбітны судовы выканаўца Люцыян Бомэ не ведае пачуцця літасці, ставячыся да сваіх «кліентаў» ў поўнай адпаведнасці з законам. Бомэ праславіўся тым, што апячатаў апаратуру адзінай у горадзе рэанімацыі, бо шпіталь не меў грошай аплаціць рахункі. Ён не шкадуе ні маладога, над старога, забіраючы нават тое, што ім даражэйшае за грошы: у вернікаў – статую Божае Маці, у аркестра – музычныя інструменты. Ён адчувае ўладу над людзьмі і любіць гэтую ўладу, а людзі баяцца яго, баяцца і ненавідзяць, спрабуюць падмануць ці падкупіць. І вось аднаго дня судовы выканаўца, неспадзявана пабачыўшы сваё жыццё з зусім новага боку, вырашае яго змяніць. Стужка пра закон і літасць, любоў і нянавісць, ману і сумленнасць, але найперш – пра экзістэнцыйны пералом у жыцці чалавека, якому здавалася, што ён жыве слушна.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат