Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Старыя інструменты Беларусі

 

Фільм распавядае пра пяць інструментаў: дуду, лютню, ліру, гуслі і сурму. У сюжэце: інтэрв’ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Сцэнарыстам і рэжысёрам стаў даследчык нацыянальных інструментаў Зміцер Сасноўскі, лідэр гурта “Стары Ольса”. Стваральнікі фільма сцвярджаюць, што ён мае вялікую навуковую значнасць, бо развейвае некаторыя міфы пра беларускія і небеларускія музычныя інструменты і ўтрымлівае шмат рарытэтнай інфармацыі. Адміністратар карціны Яна Шыдлоўская распавядае пра працэс здымак: “Мы знайшлі фотаздымак дудара, якога ўзгадвалі ў сваіх працах усе выбітныя навукоўцы, але выявы ніхто не мог знайсці. Мы знайшлі яе ў архіве кіна — і фотаматэрыялаў у Дзяржынску, нам вельмі пашчасціла. А з цікавых момантаў…
Нам трэба было праілюстраваць гравюру Магнуса, шведскага даследчыка дуды. А гравюра гэтая з мядзведзем. І мы бралі яго ў цырку, здымалі ў парку, і для людзей гэта было дзіва: жывы мядзведзь у парку”.
Доўжыцца кіно крыху менш за гадзіну. За гэты час гучаць інтэрв’ю з музыкамі і даследчыкамі, паказваецца праца майстроў, якія ствараюць інструменты, выкарыстоўваюцца запісы з канцэртаў, ілюструюцца сярэднявечныя сцэны.
Рэжысёр Зміцер Сасноўскі кажа, што фільм “Старыя інструменты Беларусі” прызначаюцца не толькі шырокаму колу гледачоў, але і этнамузыказнаўцам.”У беларускім этнамузыказнаўстве доўгі час нічога не рабілася. Таму гэты фільм падняў многія рэдкія пытанні. Напрыклад, “дзякуючы” савецкім этнамузыколагам, было меркаванне, што гусляў на Беларусі не было, нягледзячы на шматлікія факты. Мы прысвяцілі гуслям асобную частку ў “Старых інструментах Беларусі”. Наша афіцыйная навука пазбягае кантактаў з беларускімі майстрамі і даследчыкамі, якія не працуюць на дзяржаўнай працы, хаця яны зрабілі шмат адкрыццяў у даследаванні дуды. Мы ж у сваім фільме іх сведчанні выкарыстоўваем”.
Пяць стагодздзяў квітнела старабеларуская цывілізацыя. Старадаўнія беларусы-ліцвіны валодалі багацейшай музычнай культурай. Пяць старадаўніх інструмэнтаў, пяць характараў, пяць гісторыяў.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат