Слуцк узнік у канцы XI ст. на паўночным Палессі, дзе самыя ўрадлівыя глебы ўва ўсёй Беларусі. У сярэднявеччы не належаў да шэрагу буйных гарадскіх цэнтраў, але заўжды меў сваю непаўторную адметнасць, што выявілі археалагічныя раскопкі. Напрыклад, сярэднявечныя случчакі вельмі любілі гуляць у шахматы, і шахматных фігурак тут знойдзена больш, чымся нават у вялікіх гарадах.
Чаму мясцовыя ўлады не цэняць старажытнага мінулага свайго гораду і практычна знішчылі замчышча, з якога места пачыналася? Што яшчэ могуць адкапаць тут археолагі?
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!