Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.11.2016
Серыя 03

Жанр: рамантычная камедыя/драма
Аўтар: Дэвід Келі
Ролі выконваюць: Каліста Флокхарт, Грэг Джэрман, Джэйн Кракоўскі, Кортні Торн-Сміт, Лайза Нікол Карсан, Білі Алан Томас і інш.

Пра фільм: Уяві сабе, што на вуліцы нейкая жанчына пачынае на цябе крычаць толькі таму, што яе не задаволіла тваё «прабачце», калі ты выпадкова з ёй сутыкнуўся. Уяві сабе, што ў супермаркеце яна робіць табе падножку толькі таму, што вы пасварыліся за апошні пачак чыпсаў.

Уяві сабе, што ты апавядаеш пра сваё інтымнае жыццё мужыку, якога прыняла за псыхіятра, а ён аказваецца самым звычайным юрыстам. Да таго ж надзвычай прыгожым юрыстам. Уяві сабе, што цябе абвінавачваюць у краме ў крадзяжы кантрацэптыўнага гелю, а ты проста саромелася насіць яго ў кошыку, і, хаваючы яго ў кішэню, усё роўна збіралася заплаціць у касе… Сутыкнуцца машынамі з адным прыгажуном, каб з ім пазнаёміцца? Выступ з Цінай Цёрнэр ці дуэт каханага са Стынгам у песні адмыслова для цябе? Немагчыма? Усё гэта здараецца з бостанскаю юрысткаю Элі Макбіл, якая ня толькі ня можа знайсці свайго кахання, але і вымушаная на шляху да яго грызціся і з нявартымі мужыкамі, і з бацькамі, якія пасля доўгіх гадоў супольнага жыцця вырашаюць развесціся, і з каханнем свайго жыцця, якое працуе разам з ёй, і з цынічным босам Рычардам, і з сакратаркай Ілэйн, якая вынаходзіць станікі на твар і ўсюды суне свой нос, і з яшчэ больш стукнутымі кліентамі яе адвакацкае канторы.

Калі нешта ў рэальным жыцці малаверагодна, дык гэта дакладна здарыцца ў жыцці Элі Макбіл… Адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі «Emmy Awards», «Golden Globe Awards» ды «Screen Actors Guild» амерыканскі тэлесерыял, створаны мэдыяканцэрнам «FOX».

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат