Краіна: Аўстрыя–Германія
Рэжысёр: Гольґер Бартэль
У ролях: Гаральд Красніцэр, Штэфан Флемінґ, Катарына Штэмбэрґер
Пра фільм: Томас Штыклер рана пакінуў свой родны горад Руст у аўстрыйскім Бурґенляндзе і зрабіў кар’еру за мяжою. Калі кіраўніцтва кампаніі высокіх тэхналогіяў, у якой ён працуе дырэктарам вытворчасці, пастанаўляе перанесці завод у Вугоршчыну, Томас звальняецца. У гэты дзень ён прыходзіць дамоў раней і заспявае жонку Ёгану ў абдымках сябра і калегі – Торстэна Шміта. Гэта апошняя кропля: Томас разумее, што надышоў час сур’ёзна падумаць пра сваё жыццё і будучыню; дзеля гэтага ён і вяртаецца ў родны горад.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!