Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.01.2016
Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі

 

Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, вялікі падскарбі літоўскі. Прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду: яго бацька, Андрэй, быў ваяводам трокскім, маці, Паўла — з роду магнатаў Шэмбекаў.

Нарадзіўся ў Гузаве, недалёка ад Варшавы 7 кастрычніка 1765 г. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, меў выдатныя здольнасці да музыкі і замежных моў. У 1786 г. пасол на сойме, у 1788 г. камісар скарбовай камісіі Вялікага княства Літоўскага, у 1789 г. літоўскі мечнік, у 1789 г. надзвычайны пасланнік у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. У 1791 г. вярнуўся на радзіму, У 1791 г. у Магілёве прысягнуў расійскай імператрыцы Кацярыне II і такім чынам захаваў маёнткі ва ўсходняй Беларусі. Скептычна прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Пасля перамогі ў 1793 г. Таргавіцкай канфедэрацыі прысягнуў ёй і атрымаў канфіскаваныя раней маёнткі. Быў дэпутатам Гродзенскага сойма 1793 г. У 1793-1794 гг. вялікі падскарбі літоўскі.

Міхал Клеафас АгінскіУ 1794 г. Міхал Клефас Агінскі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, уваходзіў у Найвышэйшую раду літоўскага народа. Ахвяраваў на патрэбы паўстання 188 тыс. злотых, кіраваў 480 стральцамі. Двойчы са сваім атрадам спрабаваў прабіцца ў Мінскую губ., каб падняць паўстанне. У жніўні 1794 г. зрабіў рэйд да Дынабурга (Даўгаўпілса). Змагаўся супраць прускіх войск. Пасля таго як расійскія войскі ўзялі Вільню, Агінскі выехаў у Варшаву. За ўдзел у паўстанні яго маёнткі былі канфіскаваны царскімі ўладамі. Жыў у Вене, Венецыі, Парыжы.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат