Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галаўны ўбор – намітка. Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных «Дажынках» і плакатах «За Беларусь». Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем… Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці?
Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд-Гарадок.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!