Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.06.2015
Познань 56

 

Краіна: Польшча
Рэжысёр: Філіп Баён
У ралях: Міхал Жэброўскі, Тадэвуш Шымкаў
Працягласць: 01:46:59

 

Пра фільм: Познанец Філіп Баён распавядае пра гістарычныя падзеі чэрвеня 1956 г. – пра Познанскае паўстанне. Рабочыя з заводу Цагельскага (на той момант – імя Сталіна) выходзяць на вуліцы і патрабуюць абяцанага павышэння заробкаў. Баён стараецца пазбегчы мартыралагічнага тону. Ён паказвае тыя падзеі вачыма двух падлеткаў: Пётрэк – сын аднаго з правадыроў рабочых, бацька Дарэка – афіцэр УБ (польскага КДБ). 28 чэрвеня яны пасябравалі. У горадзе паўстанне; адзін з лідэраў рабочых стаць за легалізм, ён хоча размаўляць з уладамі; другі, захлынаючыся пачуццём свабоды, скіроўвае людзей на міліцэйскія пастарункі, змагаецца… Тым, хто няшмат ведае пра тыя падзеі, будзе цяжкавата зразумець фільм. Успрыманне ўскладняецца моцнаю суб’ектыўнасцю погляду і нават, што парадаксальна, хараством формы (па-майстэрску пастаўленая камера Лукаша Касьміцкага з чорна-белаю стужкаю). “Як” становіцца часам важнейшым за “што”. Зразумелыя, аднак, сімвалы. Жывёліны вырываюцца з клетак познанскага заапарку. У замкнёным вагоне, што стаіць на запасной каляіне, сядзяць прафесары, якія едуць на кангрэс інтэлектуалаў. Яны могуць толькі назіраць праз вакно за тым, што адбываецца навокал.
Але ж хто ведае, ці не галоўная праблема гэтага фільму – эмоцыі ды спрэчкі, якія мусілі б узнікаць у нас сёння пры ўспаміне пра познанскія падзеі 1956 г. Ці яны ўвогуле маюць шанцы быць нечым большым, чымся проста згадкаю пра трагедыю “іншай эпохі”?

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат