Гісторыя кароткага існавання незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 г. Агульнанацыянальны ўздым і поўнае энтузіязму стварэнне першага беларускага ўраду ў Менску і часы бальшавіцкага тэрору, якія пачаліся неўзабаве пасля падзення фронту ўзброенай барацьбы з бальшавіцкімі войскамі, што наступалі з усходу. Як гэта было насамрэч? Чаму беларусы не здолелі захаваць незалежнасць, атрыманую пасля першай сусветнай вайны, і што зрабілі з краінаю бальшавіцкія каты, прозвішчамі якіх цяпер названыя вуліца беларускіх гарадоў? Пра гэта распавядаюць аўтары фільму, выкарыстоўваючы надзвычай рэдкія архіўныя кадры з часоў існавання незалежнай Беларусі ў 1918 г.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!