Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.10.2016
Папуша

Краіна: Польшча
Год: 2013
Рэжысёр: Еанна Кос-Краузэ, Кшыштаф Краузэ
У ролях:  Явіта Буднік, Збігнеў Валерыс, Энтоні Паўліцкі
Працягласць: 02:05:57.354

Апісанне: Жанчына, якая мела адвагу быць самою сабой. Першая цыганская паэтка, творы якой загучалі па – польску. Папуша што па – цыганску значыць «лялька» – успрымалася ў вялікай цыганскай сям’і як дзіўнае і легкадумнае дзяўчо, але жыццё Браніславы Вайс не было ані бесклапотным, ані поўным радасці ды смеху. У дзяцінстве яна самастойна навучылася чытаць ды пісаць – і ўжо гэтага было дастаткова, каб пачувацца чужою сярод менш пісьменных суродзічаў. Паэтычны талент Папушы быў адкрыты польскім перакладчыкам і паэтам Ежы Фіцоўскім. Малады даследнік па вяртанні ў Варшаву апублікаваў вершы цыганскае паэткі, а таксама выдаў працу аб жыцці вандроўнага народу. У выніку самыя цыганы абвінавацілі Папушу ў раскрыцці цыганскіх таямніцаў ды выракліся яе – гэтак і не змірыўшыся з адыходам кабеты ад традыцыяў. Самародны талент зрабіўся для Папушы адначасова і добраславеннем, і пракляццем.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат