Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.09.2015
Паміж Менкай і Нямігай

 

Менск – сённяшняя сталіца Беларусі, у сярэднявеччы быў не самым значным горадам краіны, але і не апошнім. У XII ст. стаў цэнтрам моцнага ўдзельнага княства Полацкай зямлі, а ў часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у шэраг найбуйнейшых гарадоў дзяржавы. Дарэчы, правільна казаць менавіта Менск, бо «Мінск» – спаланізаваная форма, перанятая расейскай акупацыйнай адміністрацыяй у канцы XVIII ст. Назва «Менск» была вернутая ў 20-я гады мінулага стагоддзя, але зноў забароненая камуністамі ў сталінскім 1939-м.

Адкуль пачыналася сталіца Беларусі? Дзе быў пачатковы Менск, на Старым замку, пры ўпадзенні Нямігі ў Свіслач ці 16 кіламетраў далей на паўднёвы захад, там, дзе ў Пціч упадае рэчка Менка? Як выглядала ўязная брама на Старым замку? Калі пачалі і чаму не закончылі пабудову першай мураванай менскай царквы на тым жа замку? Гісторыя сталіцы актыўна вывучаецца сканцэнтраванымі тут гісторыкамі і археолагамі, якія напісалі безліч артыкулаў і кніжак пра яго мінулае. Але шмат што надалей застаецца загадкай.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат