Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.07.2015
Памінальная малітва

 

На сцэне перад вачыма праходзіць амаль біблейская гісторыя, у якой бяруць удзел Бацька, што працай здабывае хлеб надзённы; Маці, якая дорыць жыццё, захоўвае хатні агмень; пяць дачок — святло і радасць сям’і. Галоўны герой — Тэўе-малочнік, якога местачкоўцы надзвычай паважаюць, — тутэйшы філосаф, клапатлівы бацька, што стаіць на чале вялікага роду, уладар старой кабылы і дзвюх кароў, руплівы вясковы гаспадар, катораму ўсё не шанцуе, але нічога, неяк жывецца, бо дапамагае ў цяжкую хвіліну гумар, вялікая любоў да жыцця і шчырая вера ў Бога.

П’еса напісана драматургам і сатырыкам Рыгорам Горыным па матывах класіка яўрэйскай літаратуры Шолам-Алейхема і распавядае аб гісторыі Тэўе-малочніка і ягонай сям’і. Трагічнае і камічнае ў спектаклі, як і ў жыцці, заўсёды побач, але ж менавіта гумар дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія выпадаюць на лёс герояў. Персанажы спектакля — прадстаўнікі розных нацыянальнасцей — жывуць разам і дружна, бо не ўяўляюць, што можа быць інакш…

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат