Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.03.2017
Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз

Вядомая праграма «Падарожжа дылетанта» вяртаецца да вандровак па Беларусі. У Дзень роднай мовы, 21 лютага выйшаў новы выпуск, які расказвае пра адно з незвычайных месцаў нашай краіны – вёску Баруны Ашмянскага раёна. Гэта даўняе славутае паселішча, вядомае цудадзейным абразам Маці Божай і базылянскім кляштаром, дзе дзейнічала знакамітая на ўсю Рэч Паспалітую школа.

Абраз Маці Божай у Барунах упершыню ўзгадваецца яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Першы цуд пры ім адбыўся ў 1691 годзе. Вестка пра тое, што ў Барунах у царкве ёсць абраз маці Божай, пры якім людзі атрымліваюць цудоўныя выздараўленні ад цяжкіх і невылечных хвароб, разляцелася па ўсёй Рэчы Паспалітай. У 1693 годзе сюды прыязджаў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Цыпрыян Жахоўскі, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу.
Да нашых дзён у Барунах захаваўся адметны архітэктурны комплекс касцёла і базылянскага кляштара. Гэты храм будаваўся як уніяцкі і лічыцца адным з найбольш дасканалых узораў Віленскага барока. Пасля яго перадалі праваслаўнаму духавенству, а калі вёска апынулася на тэрыторыі Польшчы, то храм стаў ужо касцёлам. Сёння ён носіць назву святых апосталаў Пятра і Паўла.

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат