Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.07.2017
«Падарожжа дылетанта» у вёску Раготна – беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў

У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завішаў у сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна «Парыжам».
Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага Княства Літоўскага, Андрэй Завіша, пабудаваў ў мястэчцы новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам.
У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішэ – ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Успаміны Кшыштафа Завішы» была пераведзена беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання.
Больш цікавага пра вёску Раготна вы даведаецеся ў выпуску.

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат