Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.05.2017
«Падарожжа дылетанта» у маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гытым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах на пачатку 15 стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога – 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю. Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

Відзы – бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага. Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах месцілася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней ў мястэчку адбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат