Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Па кім маўчыць звон

 

Насупраць будынку беларускага КДБ месціцца менская крама “Пад гадзіннікам”. Яе так называюць, бо у тым доме ёсць вежа з гадзіннікам, які лічаць найстарэйшым у горадзе (яму каля 150 гадоў). Гадзіннік прывезлі з Кёнігсбэргу пасля вайны. Яго бачаць усе, але мала хто ведае, што на вежы яшчэ знаходзіцца звон. Раней ён быў падлучаны да гадзінніка і выбіваў час. Прычым гэта не маленькі гадзіннікавы, але вялікі царкоўны звон з моцным нізкім голасам. Вядома, што звон адлучылі праз некалькі гадоў пасля збудавання дому з гадзіннікам, на пачатку 1950-х гадоў. Звон быў адліты у 1929 г. на памяць аб жаўнерах Менскага пяхотнага палка. Полк менскіх стралкоў, інакш 86-ы пяхотны полк, быў зарганізаваны ў 1918 г. Тады, пасля Першае сусветнае вайны, Менск мусіў адысці да тэрыторыі Расеі, дзе ўладу захапілі бальшавікі. Пад час польска-бальшавіцкае вайны 1919-1920 гг. полк знаходзіўся ў складзе I літоўска-беларускай дывізіі. Польскі ўрад падтрымаў фармаванне палка, які вылучаўся асабліваю адвагаю ў баях з бальшавікамі. З ягоным удзелам гарады Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, Слуцак і Старыя Дарогі былі ачышчаныя ад чырвоных. У 1920 г. Менскі пяхотны разам з Віленскім палком стральцоў адзначыўся у гераічнай бітве ў Крывавым лесе пад Лідаю, дзе яны супольна бараніліся перад 20-цю палкамі часткі III Арміі Працоўна-сялянскай Чырвонай Арміі. Заходняя Беларусь засталася ў Польшчы пасля Рыжскае мірнае дамовы, а Менскі полк пераназвалі ў 86-ы пяхотны і разьмесцілі ў Маладэчне і ваколіцах, адкуль да тагачаснае мяжы з СССР было усяго 17 км чыгункаю.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат