Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.08.2015
Непамілаваны

 

Герой рэпартажу Сяргей Ханжакоў нарадзіўся ў 1942 г. на Калыме, у 21 год быў асуджаны за ўдзел у стварэнні антысавецкай арганізацыі. Пасля ўдалося пераехаць з бацькамі ў Менск. З дзяцінства ў яго сфармаваўся антысавецкі светапогляд, праз што ён зноў трапіў за краты. Адным з Сяргеевых учынкаў была спроба знішчыць «глушылку», каб яна не перашкаджала слухаць радыё “Свабода”, пасля чаго ён зноў трапіў у папраўчы лагер – у Мардовіі. У 1973 г. Ханжакоў вяртаецца ў Менск, але як «палітычны» не мае шанцаў прасунуцца далей за пасаду галоўнага інжынера. Шпацыруючы па сталіцы, Сяргей расказвае, якія змены адбыліся за апошнія пяцьдзясят гадоў, паказваючы архіўныя фатаграфіі ды відэазапісы. Але шмат што і дагэтуль засталося непарушным. У будынку суда, дзе яго калісьці асудзілі, цяпер месціцца Вярхоўны Суд РБ. Сяргей прыходзіць туды на чарговы працэс супраць ворагаў новага рэжыму – ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Сам Сяргей Ханжакоў да гэтага часу не рэабілітаваны, але ён ніколі і не дамагаўся, каб дзяржава яго памілавала.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат