Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.11.2015
Mertvets (2015)

 

Гурт “Нельга забыць” прадставіў альбом “Mertvets”. Адметнасць гэтай працы не толькі ў арыгінальным паглядзе на спадчыну Максіма Багдановіча, але і ў тым, што ўся музыка была напісаная якраз у той хаце, дзе жыў паэт.

Гурт “Нельга забыць” узяў назву паводле першай сваёй канцэптуальнай праграмы, створанай у жанры музычнага спэктаклю паводле рамана Ўладзімера Караткевіча “Леаніды ня вернуцца да зямлі” (з цэнзурных меркаванняў – у час кіравання Леаніда Брэжнева – твор быў пераназваны ў “Нельга забыць”). Наступнае праграма каманды мела назву “Месца моцы”, напісаная на вершы лідара каманды Міхаіла Бараноўскага. З ёй гурт перамог на фэсце “Бардаўская восень-2012″.

У новай праграме музыкі зноў звярнуліся да класікі. Адметнасць праграмы ў тым, што музыка да вершаў Максіма Багдановіча стваралася акурат у той самай хаце, дзе жыў паэт у 1916 – бадай што ў беларускай музычнай гісторыі гэта першы падобны выпадак. Міхал працуе ў музеі Багдановіча і сцярджае, што музыка да яго прыходзіла сама, калі ён знаходзіўся ў гэтых сценах. Ні над ніводнай песняй ён не сядзеў наўмысна. Усе творы адбудаваліся ў праграму. “Праца мае сваю драматургію і кожная песня знаходзіцца на сваім месцы, каб кожны, хто асмеліцца, мог прайсці шлях разам з Максімам і музыкамі гурта ад бязмежнага адчаю да “Пагоні””, – тлумачыць музыка.

Праграму “Mertvets” гурт выконвае раз-пораз на сваіх канцэртах з канца мінулага году, а ў студыі запісана на пачатку 2014. Праца вялася ў студыі Everest. Акром Міхала ў яе стварэнні паўдзельнічалі такія музыкі, як Надзея Процька, вядомая таксама з гурта Pawa (вакал, скрыпка) і гітарыст Уладзь Пыльчанка (Markuts Band, HandMade, гурт Паліны Рэспублікі ды інш.). Цяпер рэліз выкладзены для вольнага спампоўвання ў сеціва. “Наш альбом з’яўляецца спробай асэнсаваць смерць праз трагічны лёс і вершы знакамітага паэта, які з 17 год пакутваў на смяротную хваробу, але нават пазбаўлены будучыні, знайшоў сілы рухацца да святла, да сваёй мройнай краіны, нібы знакаміты герой стужкі Джыма Джармуша, на шляху якога нельга станавіцца, бо ён усё роўна пераможа”, – распавядае Міхаіл.

Што да назвы альбому, напісанай па-расейску лацінкай, то Міхал кажа, што гэта даніна павагі русізмам Багдановіча, яго імкненню да Беларусі: “Гэта такое пераадоленне ў сабе маскавіцяніна. І спроба фанетычна якраз адпавядае задуме альбому”.

Тэкст: Tuzin.fm

 

Шаноўныя сябры! Усе аўдыё рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага аўдыё парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат