Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.11.2015
Лекавыя травы (2015)

 

Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэтую працу, зможа ўявіць, як гучала Палессе стагоддзі таму, і як гучыць цяпер.

«Мы самі паходзім з Палесся, і менавіта гэта, здаецца, надае нашаму гурту такое своеасаблівае гучанне. Нейкая туга і моц, атмасфернасць і драйв – пэўна, гэта ўсё было ў нас закладзена, – распавядае бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. – Калі мы пачулі песню «Хадзіла галота…», то адразу вырашылі зрабіць сваю версію, бо, на наш погляд, менавіта так гучала Палессе 100 гадоў таму».

На новым дыску Re1ikt можна адшукаць народныя песні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» Яна Баршчэўскага і «Балотны агонь» Якуба Коласа. Альбом «Лекавыя травы» паказвае новае гучанне Re1ikt – не толькі лірычнае і атмасфернае, але пазітыўнае і лёгкае.

«Хацелася, з аднаго боку, захаваць свой фірмовы гук, а з іншага, крышачку змяніцца да больш пазітыўных настрояў, – тлумачыць Аляксандр. – Атрымаўся цікавы вынік: ці то ў тэкстах, ці то ў музыцы заўсёды закладзены жыццесцвярджальны пасыл. І нават калі песня падасцца самотнай, дык будзе мець добры фінал».

«Збег абставінаў звёў мяне з бабуляй-траўніцай яшчэ два гады таму, – узгадвае лідар Re1ikt. – Адразу ў памяць урэзалася яе незвычайнае зараз імя – Зоня. Вобраз гэтай жанчыны, падалося нам, вельмі пасуе да аздаблення дыска: сапраўдная траўніца, якая ўсё жыццё лекавалася зёлкамі і лекавала іншых. Калі мы рабілі фотасэсію для вокладкі, яна распавядала нам пра расліны, частавала духмянай гарбатай, а мы радаваліся, што зможам паказаць яе свету».

Дарэчы, у падтрымку альбома калектыў плануе выпусціць тры відэакліпа.

«Лекавыя травы» запісваліся на студыі Studio-X вядомага польскага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў горадзе Ольштын, які супрацоўнічаў з такімі вядомымі калектывамі як Christ Agony, Devilish Impressions, Riverside. Гурт атрымаў магчымасць папрацаваць з Марцінам, выйграўшы Гран-пры ў конкурсе на фестывалі Rockowisko Hajnowka.

Тэкст Budzma.org

 

Шаноўныя сябры! Усе аўдыё рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага аўдыё парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат