Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.06.2015
Казімір Лышчынскі

О, падарожны! Не міні гэтых камянеў. Ты на не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянеў: бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэньне мудрацоў — свядомы падман.”

Чалавека, якому належаць гэтыя словы, называюць “беларускім” Джардана Бруна. Шляхціч, езуіт з бліскучай адукацыяй і перспектыўнай кар’ерай, ён пакінуў усё гэта, каб кінуць выклік – Богу.

Казімір Лышчынскі нарадзіўся каля 1634 года ў маёнтку Лышчыцы пад Берасцем. Нашчадак старадаўнага беларускага шляхоцкага роду Корчакаў, ён, як многія ў той час, абраў для навучання езуіцкі калегіум, пазней скончыў і Кракаўскі універсітэт.

Неўзабаве таленавіты юнак стане сябрам Ордэна езуітаў, а потым – пры спрыянні апошняга – зойме пасаду прарэктара Берасцейскага езуіцкага калегіума. Здавалася б, наперадзе – доўгі шлях і плённая праца на карысць каталіцкай веры. Але здараецца нечаканае.

Нечакана Казімір Лышчынскі разрывае ўсе сувязі з Ордэнам і вяртаецца ў родавы маёнтак. “Адступнік!” – гнеўна называлі яго былыя браты па веры. А сам Лышчынскі тым часам вядзе гаспадарку, прымае ўдзел у паседжаннях мясцовага земскага і суда і – піша трактат аб неіснаванні Бога!

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат