Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.08.2015
Касцюшка контра Сувораў

 

Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі.

Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна», а калі падымаешся на паверхню, то аказваецца, што плошча называецца «Незалежнасці». Беларусь хіба адзіная краіна ў свеце, дзе дыскрымінуецца нацыянальная культура, а кіраўнік краіны – адзіны ў свеце прэзідэнт, які не гаворыць на нацыянальнай мове.

Адзін з самых дзіўных і паказальных гістарычных парадоксаў Беларусі – два музеі, размешчаныя недалёка адзін ад аднаго, на адлегласці ўсяго ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Адзін створаны ў гонар вызваліцеля Беларусі, другі – у гонар яе душыцеля. Музей Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёну і музей Аляксандра Суворава ў горадзе Кобрыне. Тадэвуш Касцюшка ў Мерачоўшчыне нарадзіўся і стаў героем пяці народаў, Аляксандр Сувораў нарадзіўся ў Маскве і быў выключна расейскім героем, а ў Кобрыне правёў менш за месяц і пакінуў па сабе нядобрую памяць.

Як і калі ўзніклі гэтыя музеі? Як яны суіснуюць побач, у адной краіне? За якія заслугі на Беларусі ўшанаваныя Касцюшка і Сувораў? Чаму ў беларукіх гарадах і мястэчках вуліцаў імя Суворава непараўнальна больш, чым названых у гонар Касцюшкі? Дзеля пошукаў адказу на гэтыя пытанні адказу выправімся на месца.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат