Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.07.2015
Канстанцін Астрожскі

 

Род князёў Астрожскіх быў адным з найбуйнейшых родаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён даў славутых дзяржаўных дзеячаў, гетманаў, святароў. Вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі ў 1514 г. кіраваў войскам ВКЛ у пераможнай Аршанскай бітве з маскоўскім войскам. Ягоны сын, князь Канстанцін Астрожскі (1526–1608) у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам і праславіўся як апякун Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі. На сваіх землях ён збудаваў больш за 600 цэркваў і 20 манастыроў. Ён дбаў пра адукацыю духоўных і свецкіх асобаў: падтрымліваў школы, створаныя пры брацтвах, засноўваў новыя, у т. л. у Тураве і Слуцку, Уладзіміры-Валынскім, Львове. Адной з самых вядомых князевых справаў стала адкрыццё вышэйшай школы ў ягоным родным мястэчку Астрог на Украіне – славутай Астрожскай акадэміі, дзе выкладалі філасофію, тэалогію, граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку, грэцкую і царкоўнаславянскую мовы. З друкарні пры Акадэміі ў 1581 г. выйшла Астрожская Біблія – першае поўнае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, адна з найважнейшых духоўных кніг усходняга хрысціянства і славянскага свету

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат