Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.06.2015
Іван Луцкевіч

Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна». Брат Антона Луцкевіча.
У 1890 пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі, у 1897—1902 працягваў у Мінскай гімназіі. Займаўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта; у Маскоўскім археалагічным інстытуце. За сваю палітычную дзейнасць у 1903 трапіў у турму. У 1904—1905 працягваў вучобу ў Венскім універсітэце. У 1903 быў адным з заснавальнікаў БРГ (пазней БСГ). Прымаў актыўны ўдзел у падзеях 1905 у Мінску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 у Вільню, дзе да 1908 знаходзіўся на нелегальным становішчы. Ініцыятар стварэння ў Вільні многіх беларускіх арганізацый і выданняў, у тым ліку газеты «Наша доля» і «Наша ніва». выдавецтва «Наша хата» (1908), Беларускага выдавецкага таварыства (1913), Беларускага народнага камітэта (1915—18), першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, Віленскай беларускай гімназіі (1919), Беларускага навуковага таварытвава (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні.
У сярэдзіне чэрвеня 1919 выехаў на лячэнне на курорт Закапанэ, дзе і памёр.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат