Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.05.2017
Гісторыя рода Горватаў і знакаміты Прудок

«Падарожжа дылетанта» па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў – вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта у суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват.

Вёска Ліпаў знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Вучоныя лічаць, што людзі жылі ў гэтых мясцінах яшчэ 26 тысяч гадоў таму. Аднак упершыню ў хроніках Ліпаў узгадваецца ў 17 стагоддзі як уладанне Горватаў. Да 20 стагоддзя тут развівалася гісторыя славутага рода. У 1800 годзе была пабудаваная царква ў імя Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, якая, на жаль, не была адноўлена. Да сёняшняга моманту ў вёсцы Ліпаў захаваўся палац Горватаў.

У «прудкоўскай» частцы «Падарожжаў дылетанта» можна пабачыць дом і казу, знаёмых многім беларусам па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Выдадзены напрыканцы мінулага года, гэты твор зрабіўся бестсэлерам і лаўрэатам некалькіх літаратурных прэмій. З «Радзівам «Прудок» Андрусь Горват зараз удзельнічае ў праекце Movabox, які рэалізуе кампанія velcom у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры.

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат