Увесну 1945-га, урад БРСР атрымаў тэлеграму Генэральнага сакратара канферэнцыі ў Сан-Францыска, у якой паведамлялася, што 30 красавіка 1945 году на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Аб’яднаных Нацый было пастаноўлена запрасіць БРСР стаць раўнапраўным чальцом і адным з галоўных арганізатараў новай міжнароднай арганізацыі.
У запрашэнні таксама гаварылася, што ўрад ЗША ад свайго ймя ды ад імя ўрадаў Вялікай Брытаніі, СССР і Кітаю запрашае ўрад БРСР накіраваць прадстаўнікоў для падрыхтоўкі Статута ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!