Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.06.2015
Францішка Уршуля Радзівіл

Паходзіла з княжацкага роду Карыбут-Вішнявецкіх. Была адзінай дачкой кракаўскага кашталяна Януша Антонія Карыбута Вішнявецкага і Тэафілі Таіды з Ляшчынскіх. Атрымала выдатную хатнюю адукацыю: авалодала некалькімі еўрапейскімі мовамі, добра ведала сусветную літаратуру, пісала вершы. У доме Вішнявецкіх панавала творчая атмасфера: бацька Францішкі быў здольным прамоўцам і літаратарам, пісаў духоўныя трактаты, панегірыкі і рэлігійныя песні. Пры яго двары ў Чартарыйску дзейнічала капэла, а дзядзька князёўны, Міхал Сервацый Вішнявецкі, меў прыдворны тэатр і, магчыма, сам пісаў для яго п’есы.

Выйшла замуж у 20 год, даволі позна па паняццях таго часу. Муж Францішкі Уршулі — кн. Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», дзяржаўны дзеяч ВКЛ і мецэнат быў найбагацейшым магнатам Рэчы Паспалітай, а таксама галавою ўсяго роду Радзівілаў. Тагачаснае жыццё ў Нясвіжы нельга было ўявіць без свят, банкетаў, паляванняў, шэсцяў, парадаў і гульняў. З ініцыятывы Францішкі Уршулі да іх далучыўся і тэатр — забава каралеўскага гатунку, у сталічнай Варшаве завадатарамі тэатральных імпрэз на той час заставаліся выключна каралі Аўгуст II і Аўгуст III.

 

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат