Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.06.2015
Філон Кміта

Са шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Нарадзіўся ў заможнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю. У 1562 накіраваны камендантам замка Остэр на Чарнігаўшчыне. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) камандаваў войскамі на ўсходняй мяжы ВКЛ. У 1566 за ваенныя заслугі атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста ў вечнае карыстанне Чарнабыльскае ўладанне і Аршанскае староства. Тытулярны ваявода смаленскі (намінальна, але з атрыманнем месца ў сенаце Рэчы Паспалітай) з 1579. Блізу 1580 здабыў пасаду намесніка Вялікіх Лукаў, у час паходу на Вялікія Лукі (1580) быў разбіты. У 1580—81 вёў ваенныя дзеянні на паграніччы з Маскоўскай дзяржавай, рабіў рэйды ў глыб расійскіх тэрыторый.
Збераглося 30 лістоў-данясенняў Ф. Кміты-Чарнабыльскага за 1573—74, дасланых з Оршы ў Вільню, якія з’яўляюцца гістарычнымі дакументам эпохі, помнікам старажытнай беларускай літаратуры. Галоўны прадмет белетрызаваных лістоў — падзеі ад 1573 да 1574 гадоў на ўсходняй мяжы, а таксама аналіз становішча ў Маскоўскім княстве. Пра апошнія, як вынікае з тэксту лістоў, аўтар даведваўся ад сваіх агентаў «шпегаў», што дзейнічалі ў суседняй краіне. Ф. Кміта-Чарнобыльскі акумуляваў звесткі, апрацоўваў іх, а затым дасылаў сінтэзаваныя даклады Панам-Радзе (ураду) Вялікага Княства Літоўскага і найбольш уплывовым дзяржаўным асобам. Вылучаюцца лісты да троцкага кашталяна А. Валовіча, у якіх выяўленая асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, жыццё і побыт служылай шляхты.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат