Краіна: Іспанія
Рэжысёр: Давід Сэрано
Ролі выконвалі: Альбэрто Сан Хуан, Эрнэсто Альтэр’ё, Наталья Вэрбэке, Пэрэ Понсэ
Пра фільм: Хорхэ спадзяваўся, што пасля трыццаці гадоў ягонае жыццё зменіцца. І вось пачаўся чацверты дзясятак, а пераменаў усё няма. Ён ненавідзіць сваю працу, заблытаўся ў бясконцых праблемах са сваёй дзяўчынаю, ды і здароўе ўжо пачынае падводзіць. Адзіная магчымасць хоць ненадоўга ўцячы ад будзённых праблемаў – гульня ў футбол з кампаніяй сяброў маладосці. Усе яны даўно пераканаліся, што іхнае жыццё пасля трыццаці далёка не такое светлае, якім уяўлялася яшчэ пару гадоў таму. А далей будзе толькі горш. Трэба нешта мяняць, але яны не гатовыя. А мо варта разгледзецца і зразумець, што насамрэч усё не так ужо і дрэнна?
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!