Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.06.2015
Далёка ад вакна

 

Краіна: Польшча
Рэжысёр: Ян Якуб Кольскі
У ралях: Дарота Ляндоўска, Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Кшыштаф Пячыньскі, Караліна Грушка
Працягласць: 01:52:12

 

Пра фільм: Падзеі фільму разгортваюцца у часе вайны. Малады мастак Ян і ягоная жонка Барбара хочуць мець дзіця. На жаль, з цягам часу яны разумеюць, што нехта з іх бясплодны. Пачынаецца вайна. Ян зарабляе на ўтрыманне сям’і пераважна «халтурамі», якія яму зарганізоўвае Ёдла – паліцай, які дэманстратыўна, але безвынікова падлашчваецца да немцаў. Аднаго дня Ян прыводзіць у дом габрэйку Рэгіну. Барбара хоць і неахвотна, але згаджаецца перахоўваць яе. Паміж Янам і Рэгінаю загараецца каханне, у выніку тая зацяжарала. Даведаўшыся пра гэта, Барбара адчувае падвойнае прыніжэнне. Апроч таго, што муж ёй здрадзіў, высветлілася: гэта якраз яна бясплодная. Ад роспачы і разгубленасці яна думае выдаць Рэгіну немцам, але ў апошні момант яе ад хвалявання ванітуе, і яна тлумачыць гэта немцам як праяву цяжарнасці. З таго моманту Барбара пачынае ўдаваць перад усімі, што яна цяжарная, а Рэгіну і ўдзень і ўначы зачыняе ў шафе, дзе тая зазнае псіхічныя катаванні.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат