Краіна: Польшча
Рэжысёр: Мірослаў Борк
У ралях: Данута Стэнка, Зузанэ Люнінг, Мацей Рабакевіч, Олівэр Штрыцэль, Павэл Круч
Пра фільм: Анна і Павэл Кавальскія (Данута Стэнка, Мацей Рабакевіч) адзначаюць восьмы дзень нараджэння свайго сына Томэка і дораць яму ровар. Радасць аказалася нядоўгаю: Томэк трапіў пад аўтамабіль. Каб выратаваць дзіця, трэба кроў для пералівання. Высвятляецца, што Павэл не можа дапамагчы сыну праз несумяшчальнасць групаў крыві. Паўторны аналіз рассейвае сумневы: біялагічны бацька Томэка – не Павэл. Анну абураюць запасочанні ў здрадзе. Жанчына пачынае здагадвацца, што і яна не біялагічная маці Томэка. Аказваецца, персанал радзільні незнарок зблытаў дзяцей. Анне ўдаецца знайсці сям’ю, у якой выхоўваецца ейны сын.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!