Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.06.2015
Блюз па-гаванску

 

Краіна: Іспанія–Францыя–Куба
Рэжысёр: Беніто Самбрано
У ралях: Рабэрто Сан-Марцін, Альберто Ёэль-Гарсія, Сэнья Марабаль, Марта Калво, Ражэ Пэра
Працягласць: 01:46:28

 

Пра фільм: Жыццё гаванскага музыкі Руя Сантаса цячэ ў двух неспалучальных вымярэннях: з аднаго боку – стомленая штодзённым змаганнем за выжыванне ў камуністычнай Кубе жонка і двое дзяцей, якім трэба ягоная ўвага, з другога – вольная творчасць на пару з сябрам Тыто, андэрграўндавыя тусоўкі ды такія самыя «звар’яцелыя» на музыцы «нефармалы». І вось у Руя і Тыто з’яўляецца рэальная надзея на славу і багацце рок-зорак у выглядзе вядомай іспанскай прадзюсаркі. Здаецца, нарэшце неба пачула іхныя малітвы і дало шанец, пра які сябры марылі не адзін год. З’ехаць у Іспанію, граць на вялікіх сцэнах перад тысячамі фанатаў, скарыць Лацінскую Амерыку, ЗША, а потым мо і Еўропу… Выглядае, і раман Руя з прадзюсаркаю служыць на карысць іхнай амбітнай мары… Але вельмі хутка жыццё выстаўляе Рую першы «рахунак»: жонка патрабуе ў яго разводу, хоча забраць дзяцей і нелегальна эміграваць у ЗША. Сям’я, якая заўсёды была для музыкі на другім месцы, раптам становіцца нечым найважнейшым. Да таго ж, неўзабаве замежная мэдыя-карпарацыя, якая прапаноўвала Рую падпісаць кантракт, выстаўляе шэраг патрабаванняў. Здаецца, нічога такога – проста спявай нешта не надта «кубінскае», немудрагелістае, зразумелае шырокім масам; расказвай прэсе пра заганы кубінскага рэжыму; папрацуй тры гады за драбязу… Гэтак на шалях жыцця ў Руя апынаецца, з аднаго боку, мажлівая слава рок-зоркі ды жыццё ў Іспаніі, а з другога – годнасць мастака і кубінца…

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат