Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

 

Да сённяшняга дня тэма пасляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сённяшняга дня захоўваюць маўчанне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысёр, Антось Цялежнікаў:
А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе “Беларускі супраціў”, якую напісалі гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяржук Горбік. Кніга была створаная на падставе архіўных дакумэнтаў, мэмуараў, а таксама размоваў з апошнімі жывымі ўдзельнікамі тых падзеяў. Мы вырашылі гэтую кнігу ілюстраваць — зрабіць агульнадаступны сучасны дакумэнтальны фільм, які будзе візуальна адкрываць беларусам гэтую старонку гісторыі.
Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. У канцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншым, рабочыя матэрыялы да фільму аб беларускім антыкамуністычным супраціве.
Стваральнікі дакумэнтальнай стужкі не выключаюць, што беларускія ўлады пастараюцца ачарніць іх твор, таму заклікаюць кожнага, хто мае такую мажлівасць, самому паглядзець і ацаніць фільм.
Стужка “Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.” доўжыцца ўсяго 46 хвілінаў, але пададзеных ў ёй фактаў хапіла б на некалькі паўнамэтражных фільмаў. Дакумэнтальная стужка, дзякуючы добрай рэжысуры і рэалістычнай рэканструкцыі падзеяў, як сапраўдны трылер, трымае гледача ў напружанні да астатніх секундаў.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат