Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.07.2015
Усе серыі і апісанне праекта

Кожнае пакаленне стварае свой свет падзей, вераванняў, каштоўнасцяў і здабыткаў, пераймае, па магчымасці, вопыт папярэднікаў. Кожнае ж наступнае пакаленне імкнецца вывучыць гісторыю сваіх продкаў, адшукаць іх таямніцы, разгадаць іх сакрэты. Аднак у гэтым бясконцым руху гісторыі вельмі многае страчваецца, асобнае забываецца і скажаецца. У выніку мы з вамі пачынаем усё больш востра адчуваць дысгармонію ў гэтым свеце, бо на многія пытанні гісторыі не можам даць пэўнага адказу. Ды ніколі не позна пайсці па шляху да спазнання таямніц мінуўшчыны.
Тэлепраект “Лабірынты” — цыкл дакументальных перадач пра малавядомыя ці зусім невядомыя старонкі з гісторыі і культуры беларускага народа. Назва праграмы — “Лабірынты” — сімвалічная, бо разам з яе вядучым Алесем Матафонавым і ўсёй здымачнай групай гледачы маюць магчымасць паблукаць па зарослых сцежках мінулага нашай Бацькаўшчыны, пранікнуць у загадкавы свет вераванняў і традыцый продкаў, сфармуляваць адказы на пытанні, пастаўленыя самой гісторыяй. А ўсе набытыя падчас перадачы веды дапамогуць з’арыентавацца ў складаных лабірынтах часу, узнавіць страчаныя некалі сувязі паміж пакаленнямі.
Па словах аўтара і рэжысёра перадачы Алеся Матафонава, агульная ідэя ўсіх фільмаў цыкла “Лабірынты” — гэта найперш вывучэнне таямніц нашай гісторыі. Натуральна, што прадметам журналісцкага даследавання стваральнікаў перадачы сталі міфалогія, фальклор, цуды і цікавыя з’явы, з якіх закладваўся падмурак беларускай ментальнасці, пачыналася багатая і разнастайная гісторыя нашага народу.
Аўтар “Лабірынта ” выказаў цікавую думку пра тое, што невялікія перадачы, якія складаюць праграму, можна назваць фільмамі-эсэ, фільмамі ў пэўнай ступені суб’ектыўнага характару. Сапраўды, гледачы будуць знаёміцца з аўтарскай пазіцыяй адносна пастаўленай праблемы. Тым не менш, яны не адчуюць недахопу інфармацыі ці аднабаковасці яе падачы, бо раскрыццё кожнай тэмы будзе заўсёды падмацавана звесткамі самага рознага кшталту — ад сведчанняў саміх міфаў да меркаванняў, выказаных сучаснымі даследчыкамі ў сваіх навуковых працах.
Прыемна ўражвае таксама плошча ахопу здымак. Творчая група перадачы “Лабірынты” не абмяжоўвалася пэўнай мясцовасцю. Крок за крокам даследавалася Беларусь з захаду на ўсход, з поўначы на поўдзень. Удзельнікамі праграмы станавіліся самыя розныя людзі, жыхары асобных мясцовасцяў, навуковыя супрацоўнікі пэўных дзяржаўных устаноў і інстытутаў, даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат