Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.01.2015
Ігар КУЗЬМІНІЧ

Выкладчык курсаў Мова Нанова Гародня.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Янкi Купалы, юрыдычны факультэт. З 1994 па 2013 выкладаў прававыя дысцыпліны на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заўсёды толькі па-беларуску. З 2000 да 2013 – загадчык Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі “Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы”. З 2010-2012 – намеснік дэкана юрыдычнага факультэта. Мае больш за 30 навуковых публікацый па юрыспрудэнцыі і Правах Чалавека. Апошняя выдадзеная кніга – “Правы чалавека ў школе і па-за ёй” – навучальна-метадычны комплекс. “Санграф”, Варшава, 2008, – 264 с.

З 2013 года – індывідуальны прадпрымальнік (асноўны накірунак дзейнасці – адукацыя дарослых). Працуе ў якасці эксперта, трэнера, фасілітатара з беларускімі і міжнароднымі арганізацыямі.

Піша казкі. На сённяшні дзень мае выдадзеныя 5 казак (3 з іх выдала “Мастацкая літаратура”) і зборнік аўдыёказак.

Актыўна прымае ўдзел у беларускім адраджэнскім руху з 1989 года.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат