Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.12.2014
Ахвяруйце на дзейнасць курсаў “Мова Нанова”!

Курсы займелі афіцыйны рахунак.

Сябры! Як вы ведаеце, курсы “Мова Нанова” атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю – і маюць афіцыйнае найменне: Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”!

??????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????

Апроч іншага, мы атрымалі магчымасць прымаць ахвяраванні – як асабіста (трэба запоўніць адпаведныя заявы і ведамасці ў выкладчыкаў), гэтак і праз банкаўскі рахунак. Перавод любой сумы грошай можна зрабіць як у любым аддзяленні любага банка, гэтак і праз інтэрнэт (у каго такая функцыя дасяжная для карткі).

Мы звяртаемся да вас: ахвяруйце грошы на дзейнасць курсаў “Мова Нанова”! Сабраныя сродкі пойдуць на дзейнасць курсаў (новыя праекты, арэнда памяшканняў, набыццё канцтавараў і тэхнікі, правядзенне мерапрыемстваў і г.д.) у 10 цяперашніх гарадах: Менску, Астраўцы, Гародні, Гомелі, Берасці, Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Баранавічах, Бабруйску.

uzor-aplata

Узор запаўнення праз плацёжную сістэму аднаго з банкаў

Рэквізіты для ахвяраванняў

Установа “Мова Нанова”

Дырэктар Лабадзенка Глеб Паўлавіч

УНП 192385028

Нумар рахунка ў беларускіх рублях: 3015153720008

Код банка 175

ЗАТ “БСБ Банк”

(Рэспубліка Беларусь, 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, корп. 3, К/р 3200001750013 у НБ РБ, БІК 153001175, УНП 807000069, АКПА 37580914)

Прызначэнне ахвяравання (на ваш выбар, але нешта з гэтага трэба ўказаць абавязкова):

– на статутныя мэты

– функцыянаванне і развіццё ўстановы;

– ажыццяўленне адукацыйнага працэса (правядзенне курсаў, у тым ліку аплата арэнды памяшкання, закупка канцылярскіх тавараў);

– набыццё прадметаў гаспадарчага карыстання.

– аплата працы работнікаў установы*.

– аплату ўнёскаў, падаткаў

 

PS Наколькі ведаем, ахвяроўваць можна толькі грамадзянам Беларусі, бо замежная дапамога мусіць ісці праз Дэпартамент гуманітарнай дапамогі, а гэта вельмі складаны працэс.

 

Дзякуй!

 

* – паводле закона, дырэктар установы абавязаны атрымліваць заробак (мінімум – 550 тысяч у месяц), аплочваць працу бухгалтара, а таксама рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат